"Настаўніцкая" ў аўторак узнімае актуальныя пытанні
✅ Начальнік аддзела адукацыі Асіповіцкага райвыканкама Ірына Сяргейчык робіць акцэнт на ўмовах якаснай адукацыі.
У рубрыцы "Дыялогавая пляцоўка" дырэктары школ Мазыра і раёна на чале з начальнікам аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Ларысай Панковай расказваюць, як рыхтуюцца да свята "Апошні званок" і выпускных вечароў.
У дадатку "Планета дзяцінства" намеснік загадчыка дзіцячага сада № 2 Дуброўны Святлана Чэпікава дзеліцца сваёй педагагічнай гісторыяй. Тут жа вопыт дзіцячага сада № 1 Воранава па выкарыстанні кейс-тэхналогіі ў рабоце з бацькамі.
📍 На паласе "Прэс-тур: Магілёўшчына" дырэктар Старасельскай сярэдняй школы Шклоўскага раёна Алеся Марцінкова гаворыць пра актуальныя складнікі патрыятычнага выхавання.
Прыемнага чытання!