Беларускі порт у Мурманску пабудуе «бізнэсвумэн» з каманды «нафтавага кашалька» Лукашэнкі. Расследавальнікі @buroby высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі.
На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі ж кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія «Лагістык Энерджы» (99%). Хто ж гэтыя раптоўныя інвестары?
Журналісты reform.news распазналі ў Андрэі Бунакове былога гендырэктара «Белшыны», якога год таму затрымлівалі. І за якога тады заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык.
Кампанія «Лагістык Энерджы», якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія «Белказтранс». Гэта актыў Мікалая Вараб’я, які быў запісаны на яго асабіста да снежня 2020 года.
Дзякуючы @cpartisans_by мы змаглі даведацца, што Нэлі Малярова працавала ў «Белказтрансе» ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. А ейны муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — «Інтэрсэрвіс». Мы спрабавалі звязацца з Нэлі Маляровай праз ейных бацькоў. Яны абяцалі перадаць дачцэ просьбу пра інтэрв’ю, але пакуль яна нам не ператэлефанавала. Нэлі, мы чакаем вашага званку!
Дырэктар «Лагістык Энерджы» Марат Малецкі адмовіўся ад каментараў. Але мы змаглі знайсці, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама тое, што яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода «Палімір» у Наваполацку.
Чытайце цалкам навіну на нашым сайце.
А тут без VPN.