Хто прасоўвае расійскія наратывы ў Беларусі, Малдове і краінах Балтыі.
У нашым рэгіёне актыўна прасоўваюць расійскую прапаганду шэраг арганізацый. Гэта асацыяцыя прыбалтыйскіх даследаванняў (РАПД), фонд «Гістарычная памяць» (ФГП), парталы Ru.Baltic і «Евразия.Эксперт».
Калі РАПД і Ru.Baltic болей засяроджаныя на краінах Балтыі, то расійскі парадак дня ў Беларусі актыўна адпрацоўваюць ФГП і «Евразия.Эксперт».
■ «Евразия.Эксперт» – Заснаванае ў 2016 годзе, гэтае выданне дзейнічае пры падтрымцы расійскіх устаноў і актыўна адпрацоўвае крамлёўскя наратывы ў Беларусі.
■ Фонд «Гістарычная памяць» — заснаваны для «супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі ва ўрон Расіі», актыўна працуе ў Беларусі, перапісваючы гістарычныя факты на карысць расійскай прапаганды.
Адным з кейсаў фонду «Гістарычная памяць» у Беларусі з'яўляецца дыскрэдытацыя ідэі мемарыяла ў Курапатах у падкантрольных выданнях. Таксама фонд прасоўваў наратыў, што Каліноўскі з’яўляецца палякам і не мае ніякага дачынення да Беларусі, а паўстанцы займаліся тэрорам супраць мірнага насельніцтва Беларусі.
Мы параўналі публікацыі на партале «Евразия.Эксперт» з крамлёўскай метадычкай па Беларусі за мінулы год і знайшлі каля дзясятка артыкулаў, дзе выданне слова ў слова паўтарае крамлёўскія наратывы.
Эксперт Ян Аўсеюшкін з iSANS адзначае, што беларускія дзяржаўныя медыя цяпер з'яўляюцца галоўнымі інструментамі расійскага ўплыву, дзейнічаючы ў адной ідэалагічнай рамцы з Крамлём.
Пасля 2020 года рэжым Лукашэнкі цалкам перайшоў на расійскія наратывы, часам мяняючы інфармацыю пад свае патрэбы, таму што бачыць пагрозу ў беларусацэнтрычных ініцыятывах.
Чытайце падрабязней на нашым сайце.