Репост из: Паспалітае рушэньне
Беларусы вельмі добра ўмеюць самаарганізоўвацца. Гэта наш плюс і 2020 год толькі палепшыў навыкі самаарганізацыі. Чальцы Паспалітага Рушэння разам з чальцамі сяброўскіх арганізацый як Польшчы так і замежжа правялі сумесныя вайсковыя спаборніцтвы. Была і тактычная медыцына, і кіраванне FPV дронамі, і метанне гранаты, і шмат яшчэ чаго цікавага і карыснага. Пераможцамі можна лічыць усіх, бо кожны вынес з гэтых спаборніцтваў нешта карыснае для сябе. Разам да перамогі! Гонар і годнасць!