Дывізія польскай кавалерыі генэрала Аляксандра Ражнецкага лікам 3000 жаўнераў маршыравала ў авангардзе францускага корпусу Лятур-Мабура (IV рэзэрвовы корпус кавалерыі). Калі Ражнецкі заўважыў набліжаючыхся расейцаў, няслушна ацаніў іхнія сілы і вырашыў атакаваць. Аказалася, што расейскі корпус генэрала Мацьвея Платава налічваў 9000 жаўнераў і 12 гарматаў. Атака на праціўніка, які меў колькасную перавагу, прынесла паразу польскай дывізіі, страты якой склалі каля траціны асабовага складу. Гэта была першая сур'ёзная сутычка на полі бою ў вайне 1812 году.
Перамога, атрыманая корпусам Платава, стрымала на пэўны час наступ францускага войска і дала расейцам час на высоўваньне сваіх войскаў да Бабруйску.
"Справа казакоў Платава пад Мірам 9 ліпеня 1812 году". Карціна В. Мазуркоўскага, 1912 год.