"Беларуская мова і літаратура"


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у педагагічнай працы, тут асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню і інш.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ БАРОКА
(урок у Х класе)

Ю. А. Фядзюк

Распрацоўка ўрока настаўніцы вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы №34 г.Гродна Ю.А.Фядзюк дапаможа вучням засвоіць паняцце «барока», пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускага барока ў літаратуры і іншых відах мастацтва, у прыватнасці, мець уяўленне пра творчасць Сімяона Полацкага, станаўленне беларускага тэатра і інш.

Разглядаюцца такія напрамкі беларускага барока, як палітычная сатыра, вершатворчасць (каліграмы), тэатр (школьны тэатр, інтэрмедыя, батлейка; драматычныя творы). Для аналізу прапануюцца «Прамова Мялешкі» і верш «Папярэджвай на пачатку» Сімяона Полацкага.

На прыведзеныя пытанні даюцца адказы.

Выява: каліграма Сімяона Полацкага (1660-я). Ілюстрацыя з вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 10 кл. (2020).

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры:
практычны матэрыял для падрыхтоўкі

Т. А. Троцкая

Прапанаваны комплекс заданняў для навучэнцаў V—VIII класаў працягвае цыкл публікацый настаўніцы вышэйшай катэгорыі Т.А.Троцкай па падрыхтоўцы да прадметнай алімпіяды, які быў распачаты на старонках часопіса «Беларуская мова і літаратура» ў 2024 годзе (№2—3).

З дапамогай гэтага матэрыялу можна не толькі праверыць тэарэтычныя і літаратурныя веды, але і замацаваць іх. У працэсе працы вучні супастаўляюць факты, знаходзяць тое, што аб’ядноўвае факты, вызначаюць «лішняе» і тлумачаць свой выбар, згадваючы інфармацыю, якой не хапае. Не так проста разгадаць крыжаванкі з літаратуразнаўчымі тэрмінамі, а таксама назваць творы паводле цытат ці варыянтаў адказаў, даць тлумачэнне лексічнага значэння слоў з мастацкіх твораў і інш.

На ўсе прапанаваныя заданні даюцца адказы.

Алімпіядныя заданні будуць карысныя на ўроках, а таксама пры правядзенні літаратурных конкурсаў, турніраў, віктарын, інтэлектуальных гульняў.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Актуальна і сёння!

Уладзімір Караткевіч. «Нямоглы бацька»
(Урок у V класе)

К. С. Плёска

Прапануем нашым чытачам урок-падарожжа, распрацаваны настаўніцай Нарацкай сярэдняй школы Вілейскага раёна К.С.Плёска. Матэрыял дапаможа вучням засвоіць, чым адрозніваюцца народныя казкі ад літаратурных і што ёсць агульнага, падобнага паміж імі.

Выявы старонак у вялікім памеры і прыдатныя для раздрукоўкі.

Спампаваць.


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

Трыванні дзеяслова (урок у VII класе)
Т. У. Казлова

Распрацоўка, прапанаваная настаўніцай Цырынскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Т.У.Казловай, дапаможа вучням засвоіць сутнасць паняццяў «трыванне дзеяслова», «трывальная пара дзеясловаў»; спосабы ўтварэння трывальных пар дзеясловаў; авалодаць навыкамі распазнаваць дзеясловы незакончанага і закончанага трывання; утвараць суадносныя трывальныя пары дзеясловаў. У якасці лексічнага матэрыялу ў распрацоўцы выкарыстаны верш А.Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць», фальклорныя тэксты (песня, скорагаворка, прыказкі, загадкі). Актывізацыі дзейнасці на ўроку будуць садзейнічаць займальныя гульні «Лато» і «Пазнавальны рынг».

Метадычная распрацоўка накіравана на развіццё практычных навыкаў пры выкананні заданняў, лагічнага мыслення і вуснага маўлення вучняў, іх моўнай чуйнасці, мае на мэце падтрымліваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы.

Выява: ілюстрацыя да выкарыстанай у матэрыяле прыказкі.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

Трэніровачныя заданні па тэме «Паронімы»
(VIII—XI класы)

Н. М. Аўласцова

Прапанаваныя заданні па тэме «Паронімы», якія падрыхтавала настаўніца вышэйшай катэгорыі Н.М.Аўласцова, будуць карысныя пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і інтэлектуальных конкурсаў. Аўтар выкарыстаў матэрыялы «Слоўніка паронімаў беларускай мовы» (С.М.Грабчыкаў, 1994).

У заданнях прапануецца: выбраць паронім, які падыходзіць па сэнсе ў сказе; скласці словазлучэнні з паронімамі; падабраць сінонімы; вызначыць лексічнае значэнне пароніма; знайсці памылкі ў лексічнай спалучальнасці слоў; знайсці паронімы ў тэксце.

Да ўсіх заданняў даюцца адказы.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

▫️ Вывучаем часціны мовы: практыкум▫️
Дзеяслоў як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

А. М. Якімовіч

Навучальныя матэрыялы цыкла «Вывучаем часціны мовы» дапамогуць настаўніку пазнаёміць вучняў з агульным значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай роляй розных часцін мовы. Распрацоўка будзе карыснай таксама пры падрыхтоўцы да факультатыўных і іншых дадатковых заняткаў.

У распрацоўцы выкарыстаны лексічны матэрыял з кніг «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (склад. Я.Рапановіч), Аляксея Якімовіча «Карп у футры», «Сем гісторый пра Воўка і Вожыка».

Артыкулы па тэмах, прысвечаных назоўніку і прыметніку, былі размешчаны ў №7 нашага часопіса за 2024 год, па лічэбніку і займенніку — у №8. Працяг цыкла будзе друкавацца ў наступных нумарах.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​📚 Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»
прапануе 📚

Віктарына
«Беларусь. Гісторыя і сучаснасць»
Выданне для вольнага часу.

Займальная і карысная настольная віктарына спадабаецца і дзецям, і дарослым.

Мэта выдання — атрымаць звесткі пра найбольш значныя мясціны Беларусі і дайсці да фінішу першым! Разлічана на двух-чатырох удзельнікаў, якія змогуць «наведаць» знакамітыя гісторыка-культурныя, прыродныя, ландшафтныя і прамысловыя аб’екты нашай краіны. Тэмы віктарыны — «Геаграфія», «Гісторыя Беларусі», «Біялогія», «Мастацтва», «Беларуская прамысловасць».

А з дапамогай мабільнага дадатку «AIV — дапоўненая рэальнасць» можна паглядзець інфарматыўныя відэаролікі.

Кожны ўдзельнік віктарыны даведаецца і запомніць, чым славіцца Беларусь!

📕 Набыць


​​Чытайце ў вераснёўскім нумары!

Падрыхтоўка да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове: практычныя заданні з адказамі. Комплексы №№33, 34.
С. Л. Васілевіч

У № 9 будуць надрукаваны комплексы заданняў, распрацаваныя выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры з г.Клецка С.Л.Васілевіч. Матэрыял будзе карысны пры падрыхтоўцы да тэсціравання, а таксама яго можна выкарыстаць для кантролю ведаў вучняў на ўроку.

Комплекс заданняў №1 быў змешчаны ў нашым часопісе ў №12 за 2022 год. Цыкл матэрыялаў друкуецца з працягам.

У якасці ўзору прапануем пазнаёміцца з тэкстамі да заданняў з комплексаў №№33 і 34.

Паглядзець


〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


Глядзіце ў жнівеньскім нумары!

✴️ Каляровы партрэт Адама Бабарэкі (1899—1938).
Аўтар А.Прынькова.

Адам Бабарэка — лiтapaтypaзнaвeц, крытык, пpaзaік, паэт, філосаф. Удзельнік камуністычнага падполля ў час польскай інтэрвенцыі. Настаўнічаў, быў загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы, потым скончыў БДУ (1927). Адзін з apгaнiзaтapaў i кipaўнiкoў лiтapaтypнa-мacтaцкix aб’яднaнняў «Мaлaдняк» (1923—1928), пазней — «Узвышшa» (1926—1931). Aдным з пepшыx y Беларусі пaчaў pacпpaцoўвaць тэapэтычныя пытанні эстэтыкі, мeтaдaлoгii лiтapaтypaзнaўcтвa.

Выступаў у друку з пaчaткy 1920-x гaдoў. Пicaў вepшы, aпaвядaннi, apтыкyлы, pэцэнзii нa кнiгi бeлapycкix пicьмeннiкaў. Першае апавяданне «Я толькі сон...» (1919), першы верш «Я не пявец» (1920). Пры жыцці пісьменніка выйшла толькі адна яго кніга «Апавяданні» (1925).

Пацярпеў у час рэпрэсій, атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Загінуў у 1938 годзе.


✴️ Фотаздымак мемарыяльнай дошкі ў гонар пісьменніка і дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Піліпа Пестрака ў Мінску на будынку дома па вул. Леніна, 4. Усталявана ў 1981 годзе, скульптар Эдуард Астаф’еў.
Фота К.К.Шастоўскага.


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

❓ Паэт ХІХ стагоддзя, збіральнік вуснай народнай творчасці, які выпусціў шэсць фальклорных зборнікаў пад агульнай назвай «Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны». Ён аўтар вершаў «Да пакіньце ж горла драць», «Гэй, сябры, у гурт вясёлы!», «Заспяваем…», «Покуль сонца ўзыдзе…», «Да мілых мужычкоў» і інш.

❓Паэт, які нарадзіўся ў вёсцы Нізок на Уздзеншчыне, зямляк Кандрата Крапівы, аўтар паэмы «Дзясяты падмурак», быў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк».

❓Паэт, які меў псеўданім расліннага паходжання (сапраўднае прозвішча Кудзелька), аўтар вершаваных кніг «Завіруха», «Босыя на вогнішчы», «Чырванакрылы вяшчун», «Сонечны паход» і інш., паэтычнай апрацоўкі беларускай народнай песні «Купалінка», напісаў сцэнарый першай беларускай мастацкай кінастужкі «Лясная быль» паводле ўласнай аповесці «Свінапас».

Прозвішчы і псеўданімы гэтых і іншых пісьменнікаў прапануецца адгадаць у віраванцы «Беларускія пісьменнікі» (X—ХІ класы), якую склала настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Ёдкаўская сярэдняя школа» Лідскага раёна Т.А.Марцэвіч.

Віраванка (чайнворд) — задача-галаваломка на адгадванне слоў, размешчаных у клетках такім чынам, што апошняя літара папярэдняга слова з’яўляецца першай літарай наступнага. У канцы гульні павінен атрымацца ланцужок з трыццаці прозвішчаў беларускіх пісьменнікаў.

Прапануем гульнявое поле для віраванкі ў вялікім памеры і прыдатнае для раздрукоўкі.

Спампаваць

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​✅ Чытайце ў часопісе № 8
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️

Запрашаем на ўрок
▫️ Кашко В. В. Верш Віктара Шніпа «Сям’я» (урок у VІІ класе)
▫️ Троцкая Т. А. Займальны дыдактычны матэрыял па аповесці У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (ІХ клас)
▫️ Казакевіч-Альшанец Н. Г. Рабочыя аркушы да ўрокаў беларускай літаратуры (Р.Барадулін, А.Разанаў, М.Башлакоў, ХІ клас)

Методыка і вопыт
▫️ Іскрык І. У. Школа і тэатр: магчымасці ўзаемадзеяння
▫️ Якімовіч А. М. Вывучаем часціны мовы: практыкум
▫️ Прыкладныя тэмы сачыненняў.
Падрыхтаваў А. І. Андруковіч

Рыхтуемся да алімпіяды
▫️ Караткевіч В. І., Варановіч В. Л.,
Караткевіч І. І., Шаршнёва В. М. Матэрыялы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (2024 год, Х клас)
▫️ Варановіч В. Л., Шарапава А. В. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»: аналіз вынікаў і парады (2024 год, Х клас)
▫️ Мойса Т. І. Дыягнастычная раённая алімпіяда па беларускай мове і літаратуры (VІІ—VIІІ класы)

Навуковыя публікацыі
▫️ Гладкова Г. А. Сучасныя метадычныя аспекты вывучэння беларускай драматургіі ў Х—ХІ класах

Займальны матэрыял
▫️ Віраванка «Беларускія пісьменнікі» для вучняў Х—ХІ класаў.
Склала Т. А. Марцэвіч


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

Рабочыя аркушы да ўрокаў
беларускай літаратуры
(Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Міхась Башлакоў, ХІ клас)

Н. Г. Казакевіч-Альшанец

Рыхтуецца да друку працяг серыі рабочых аркушаў, якія распрацавала Н.Г.Казакевіч-Альшанец, настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Пружаны». Чарговы дыдактычны матэрыял дапаможа адзінаццацікласнікам пры вывучэнні творчасці Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Міхася Башлакова.

Заданні падаюцца ў разнастайных формах: стужка часу — «раскадроўка», выявы-асацыяцыі, акратабліца, шыфроўка, літаратурнае лато, воблакі слоў, стварэнне літаратурнага пашпарта твора, «дасье» паэта, «пачуццёвы экран», кардыяграма пачуццяў, стварэнне літаратурнага водару і інш. Апрача гэтага прадугледжаны творчыя заданні, дзе вучням прапануецца паразважаць над тым ці іншым пытаннем.

Калі перайсці па прапанаваных QR-кодах, можна азнаёміцца з некаторымі творамі паэтаў.

Распрацоўка суправаджаецца выбарачнымі адказамі.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


📚 Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прапануе 📚

Гучанне беларускага слова. Асновы фанетыкі, арфаэпіі, графікі
У. І. Куліковіч

Кніга адрасавана вучням VI—XI класаў для падрыхтоўкі да творчых конкурсаў, алімпіяд, тэсціравання. Тэарэтычны і рознаўзроўневы практычны матэрыял скіраваны на засваенне фанетычных, арфаэпічных і графічных заканамернасцей беларускай літаратурнай мовы.

Усяго ў дапаможнік уключана 180 заданняў — па 20 у кожным тэсце.

📕 Набыць кнігу


​​❤️ Вітаем!

Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова і літаратура» вітае новых падпісчыкаў нашага тэлеграм-канала і прапануе ўсім чытачам інтэлектуальную гульню «Шчаслівы выпадак» для вучняў X—XI класаў па жыцці і творчасці Петруся Броўкі.

Займальны матэрыял, які быў надрукаваны ў №7 часопіса «Беларуская мова і літаратура» за 2021 год, падрыхтавала Г.Д.Крупенчык, настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна».

Выявы старонак прапанаваны ў вялікім памеры і прыдатныя для раздрукоўкі.

⬇️ Спампаваць


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

▫️ Вывучаем часціны мовы: практыкум▫️
Лічэбнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля
Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля


А. М. Якімовіч

Навучальныя матэрыялы цыкла «Вывучаем часціны мовы» дапамогуць настаўніку пазнаёміць вучняў з агульным значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай роляй розных часцін мовы. Распрацоўка будзе карыснай таксама пры падрыхтоўцы да факультатыўных і іншых дадатковых заняткаў.

Прапануюцца пытанні, заданні і гульні («Праца са словам», «Назавіце слова», «Хвілінка кемлівасці», «Працуем са спалучэннямі слоў», «Сказ-жартаўнік», «Шукаю сябра», «Пазнайце слова», «Скорагаворка», «Праца з дыялогам», «З пазычаных складоў», «Перакладаем», «Сустрэча з мастацкім творам»). Іх настаўнік можа як дапоўніць сваімі напрацоўкамі, так і скарыстаць часткова — у залежнасці ад задач урока ці заняткаў.

Матэрыялы па тэмах, прысвечаных назоўніку і прыметніку, былі размешчаны ў №7 нашага часопіса за 2024 год. Працяг цыкла будзе друкавацца ў наступных нумарах.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


Да юбілею.

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер — беларускі паэт і празаік.

Нарадзіўся 10 жніўня 1929 года ў вёсцы Маргавіца Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі (цяпер Докшыцкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. Перад Вялікай Айчыннай вайной скончыў пяць класаў Бягомльскай сярэдняй школы.

У час вайны разам з бацькамі жыў у партызанскай зоне. Вясной 1944 года ў час блакады згубіў бацьку і братоў. Гітлераўцы паланілі падлетка і вывезлі ў Германію, ён апынуўся ў канцлагеры. У верасні 1945 года вярнуўся ў родныя мясціны і працягваў вучыцца ў школе.

У 1949 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, дзе і пачаў пісаць вершы. У 1949–1950 гг. працаваў старшым піянерважатым і адначасова выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага. З 1956 года працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, з 1961 года быў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975–1984 гг. — карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР. Шмат выступаў у вайсковых часцях, на прадпрыемствах, у навучальных установах рэспублікі.

Трагічна загінуў у аўтакатастрофе 23 ліпеня 1995 года.

Пачаў друкавацца з 1949 г. Аўтар шматлікіх паэтычных кніг: «Золак над Бярозай» (1959), «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). У 1996 годзе, пасмяротна, выйшаў зборнік «Усмешкі — промні душы чалавечай».

Алесь Ставер — паэт-песеннік. Многія яго вершы пакладзены на музыку і загучалі песнямі: «Жураўлі на Палессе ляцяць» (муз. І.Лучанка), «Беларусачка» (муз. Ю.Семянякі і А.Хлімановіча), «А мне ў шчасце верыцца» (муз. Ю.Семянякі), «Вячэрні вальс» (музыка Г.Вагнера), «Косіць хлопец канюшыну» (муз. М.Пятрэнкі), «Нарачанка» (муз. З.Яўтуховіча) і інш. У 1983 годзе выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».

Верш «Жураўлі на Палессе ляцяць» уваходзіць у праграму па беларускай літаратуры для VI класа. Распрацоўкі ўрокаў па гэтым творы друкаваліся на старонках нашага часопіса ў 2014, №9, 2017, №7, 2023, №10.

Выява: партрэт Алеся Ставера, размешчаны ў №9 нашага часопіса за 2021 год. Аўтар А.Прынькова.


​​📚 Чым папоўніць бібліятэку 📚

Серыя «Чытай і слухай»

Творы ў выданнях серыі можна не толькі чытаць, але і слухаць: кожны тэкст змяшчае QR-код з выхадам на прафесійна падрыхтаваны аўдыязапіс. Такі фармат дазваляе наблізіць творчасць аўтара да кожнага чытача, зрабіць яе больш даступнай для ўспрымання. Спрыяе гэтаму і густоўнае мастацкае афармленне выдання.

Васіль Быкаў. Аповесці, апавяданні
Кніга змяшчае аповесці «Сотнікаў», «У тумане», апавяданні «Смерць чалавека», «Адна ноч». Аповесці і апавяданні зборніка ўключаны ў вучэбную праграму па беларускай літаратуры, таму кніга прызначаецца найперш вучням старэйшага школьнага ўзросту. Таксама яна прыцягне ўвагу шырокага кола чытачоў — усіх, хто цікавіцца творчасцю Васіля Быкава і літаратурай на ваенную тэму.
📕 Набыць кнігу


Янка Маўр. Аповесці і апавяданні.
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «Слёзы Тубі», «ТВТ», «Шчасце». Кніга выдадзена да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра (1883—1971).
📕 Набыць кнігу


Скарбы сусветнай літаратуры. Зборнік
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы замежных пісьменнікаў, прапанаваных для дадатковага чытання па літаратуры вучням розных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Зборнік змяшчае творы наступных аўтараў: Р.Кіплінг, А.Ліндгрэн, Э.Распэ, Д.Шулцэ, Дж.Лондан, Ф.Шылер, А.Маруа, С.Цвэйг, У.Фолкнер, Э.Хемінгуэй.
📕 Набыць кнігу


Беларускі фальклор
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ—ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К.Сержпутоўскім, П.В.Шэйнам, Е.Р.Раманавым, К.Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд і ўяўленні беларусаў, іх побыт, абрады, звычаі. Гэта сапраўдны скарб і неацэнная спадчына, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.
📕 Набыць кнігу


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

Матэрыялы заключнага этапу
рэспубліканскай алімпіяды
па вучэбных прадметах
«Беларуская мова»
і «Беларуская літаратура»
(2024 год, Х клас)

В.І.Караткевіч, В.Л.Варановіч, І.І.Караткевіч, В.М.Шаршнёва

Увазе падпісчыкаў і чытачоў часопіса прапануюцца заданні, якія выконвалі дзесяцікласнікі на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ў 2024 годзе. Гэтыя матэрыялы распрацаваны В.І.Караткевічам, загадчыкам сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі цэнтра ацэнкі якасці адукацыі, старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гуманітарнай адукацыі Акадэміі адукацыі, В.Л.Варановічам, кандыдатам філалагічных навук, І.І.Караткевіч, кандыдатам філалагічных навук, В.М.Шаршнёвай, кандыдатам філалагічных навук.

Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры змяшчае 10 заданняў, якія разлічаны: на валоданне правапісам вялікай/малой літар (на прыкладзе назваў гісторыка-культурных і архітэктурных паняццяў, з’яў і аб’ектаў); на ўменне вызначаць пары ўтваральнае — вытворнае словы; на веданне значэнняў беларускіх фразеалагізмаў; працу з інфінітывам; на веданне літаратуразнаўчых тэрмінаў і паняццяў.

У пятым заданні — на веданне правіл ужывання лічэбнікаў — прапануецца тэкст «Аўгустоўскі канал». Сёмае заданне прадугледжвае пераклад тэксту пра сабор Святой Сафіі, дзясятае — творчае.

Матэрыял уключае даведку з адказамі.

У гэтым жа нумары часопіса будзе надрукаваны аналіз прац вучняў-алімпіяднікаў з частковым разборам дапушчаных памылак.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

Школа і тэатр: магчымасці ўзаемадзеяння
І. У. Іскрык

У артыкуле, які падрыхтавала мастацкі кіраўнік узорнага клуба-майстэрні «Лучынка» Нарачанскага сельскага Дома культуры Вілейскага раёна І.У.Іскрык, разглядаецца развіццёвы і выхаваўчы патэнцыял тэатра як у школьным вучэбным працэсе, так і ў пазаўрочнай дзейнасці. Яна адзначае, што сувязь, узаемадзеянне з тэатральным мастацтвам — актуальная педагагічная парадыгма на сучасным этапе адукацыі.

Аўтар запыняе ўвагу на асаблівасцях наладжвання працы тэатральнага ці драматычнага гуртка.

Даецца сціслы агляд развіцця тэатра ў свеце: прыгадваюцца яскравыя ўзоры сцэнічнага майстэрства часоў Антычнасці, Старажытнага Кітая і інш. Згадваюцца факты з гісторыі як народнага тэатра (батлейкі), так і элітарнага сцэнічнага мастацтва (магнацкія тэатры Агінскіх, Радзівілаў, Сапегаў) у Беларусі. Разглядаецца станаўленне беларускага нацыянальнага тэатра, адзначаецца яго выхаваўчае значэнне і асветніцкая роля.

Аўтар дае рэкамендацыі і парады наконт выбару драматычнага твора для школьнай пастаноўкі — як у рамках гуртка, так і для выкарыстання на ўроках беларускай літаратуры.

Падрыхтаваны адаптацыі для інсцэніровак казкі «Музыкі» (V клас), народнай песні «Рэчанька» (VІ клас), урыўка з апавядання Змітрака Бядулі «На Каляды к сыну» (VII клас).

Фота прадстаўлена І.У.Іскрык

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў жнівеньскім нумары!

Сучасныя метадычныя аспекты вывучэння беларускай драматургіі ў Х—ХІ класах
Г. А. Гладкова

У навуковай публікацыі кандыдата філалагічных навук, дацэнта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, настаўніцы беларускай літаратуры Ліцэя ВДУ імя П.М.Машэрава Г.А.Гладковай разглядаюцца сучасныя метадычныя падыходы да працы з драматургічнымі тэкстамі на ўроках беларускай літаратуры ў Х—ХІ класах. У фокусе ўвагі аўтара п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім», Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал», Аляксея Дударава «Князь Вітаўт».

Вылучаны інавацыйныя прыёмы пры вывучэнні твораў беларускай драматургіі: стварэнне буктрэйлераў, хэштэгаў і інш.

У артыкуле, апрача іншага, робяцца адсылкі да прац і метадычных публікацый па беларускай драматургіі (А.Сабалеўскага, П.Васючэнкі, В.Ляшук, А.Руцкай, М.Верціхоўскай і інш.), якія могуць быць карысныя настаўніку пры падрыхтоўцы да ўрокаў або дадатковых заняткаў.

Пададзена тэхналагічная карта вывучэння модуля для аналізу драмы «Раскіданае гняздо». Карта мае ўніверсальны характар і можа выкарыстоўвацца пры вывучэнні іншых тэм.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.

Показано 20 последних публикаций.