Не так даўно я тут напісаў, што лепшы беларускі канцэптуальны альбом - “Народны альбом”. І вось прыйшла зіма – свежая, з сумётамі – і я выразна адчуў, што надышоў час слухаць “Зімачку” Троіцы. І заява пра “лепшы канцэптуальны” ўжо не выглядае так безапеляцыйна.
“Зімачка” – альбом добра вядомы і прызнаны, як звычайнымі слухачамі, так і крытыкамі. Напрыклад, “эксперты” з Experty.by выдалі “Зімачцы” перамогі ў намінацыях «Лепшы фолк-альбом», «Лепшы беларускамоўны альбом», «Прыз народных экспэртаў», «Прыз вялікага журы», а таксама галоўную ўзнагароду – «Альбом году». Каб беларускія эксперты аднагалосна ў чымсьці пагадзіліся – ці так бывае наогул? Але ў выпадку з “Зімачкай” інакш і быць не магло.
Мая асабістая гісторыя знаёмства з “Зімачкай” шмат у чым супадае з гісторыяй знаёмства з беларушчынай наогул. Раней я часам самаўпэўнена думаў, што ўжо нічога сапраўды новага тут знайсці не магу, што ўсе вяршкі знятыя. Але кожны раз, калі я зноў слухаю “Зімачку”, я абавязкова знаходжу штосьці, на што раней не звяртаў увагі, – і знаходкі гэтыя ўражваюць.
Што ўразіла з першага праслухоўвання калісьці і працягвае ўражваць дагэтуль, – гэта незлічонае багацце дэталяў, з якіх створана палатно “Зімачкі”. Гэта зіма – не пра смерць прыроды, калі са шкілетаў дрэў апала ўсё жывое, а зямля надзейна пакрыта снежным саванам. Гэта зіма пра самы сапраўдны шчодры вечар (“частуйся, Родзе, хлеба, і кашы, і збаночак мёду – вось застолле наша”), гэта зіма святочная, з магіяй і цудамі зімовай ночы, калі адначасова і цёмна, і ўсё бачна. Час панавання стыхіі, дзе Іван Кірчук не хавае, што ён – паганскі вядзьмар, які зусім не песні, абрады і іншы фальклор збірае ў сваіх этнаграфічных вандроўках.
“Зімачка” – альбом складаны, шматслойны, які патрабуе адпаведнага стаўлення. “Зімачку” немагчыма пачуць за адзін раз, яна патрабуе вяртання – ці незваротна вяртаецца сама? Падчас стварэння альбому музыкі (зацвердзілі сваю тэхнічнаю дасканаласць) запісалі некалькі соцень (!) розных гукаў і партый, з якіх пасля склалі-змайстравалі 9 кампазіцый на адну гадзіну. Насамрэч, гукаў у “Зімачцы” безліч, а не некалькі соцень, слухаць даводзіцца вельмі ўважліва – каб нічога не прапусціць, каб усё пачуць, каб не згубіць і не згубіцца. Куды там…
Давядзецца слухаць яшчэ і яшчэ – “Зімачка” зноў і зноў.
#Слухай_сваё #Троіца #Кірчук