Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Кампанія Mirari&Co. анансавала экшэн-рагалік Dark Light: Survivor. Цёмная Бездань выпусціла на волю жудасных істот, якія знішчылі чалавецтва і расшчапілі мясцовы мультысусвет. Нешматлікія выжыўшыя сабралі прывідны цягнік, здольны перамяшчацца па сусветах. Задача галоўнага героя - збіраць энергію, каб цягнік працягваў шлях і ў рэшце рэшт прыбыў у легендарны Элізій, не крануты цемрай. Нешта навярцэлі яны будзь здароў. Існуе платформер у гэтым жа сэтынгу, выходзячы з назвы і спасылкі са старонкі Steam.
Пратаганісту давядзецца мець справу з небяспечнымі стварэннямі, што лагічна. Перамагчы іх дапамогуць апгрэйды для зброі і брані. Сутычкі разгорнуцца сярод разнастайных дэкарацый - ад таямнічых лясоў да пастапакаліптычных развалін. У працэсе можна будзе пераключацца паміж класічнай для сурвайвалаў ізаметрыяй і відам ад трэцяй асобы з-за пляча.
Дата рэліза адзінай пакуль ПК версіі невядома, старонка ў Беларусі даступна.